Украінскі фестываль RE$PUBLICA 13-15 верасня

Трэці год запар ва ўкраінскім горадзе Каменец-Падольскі 13-15 верасня адбудзецца адзін з найбуйнейшых фэстываляў музыкі і стрыт-арту RE$PUBLICA. Арганізатры фэста імкнуцца «вывесці мастацтва з-за сцен галерэяў, музеяў, акадэмій на вуліцы і ператварыць дэпресіўныя раёны ў музей сацыяльнага і тэрытарыяльнага мастацтва». З Менску будзе арганізаваны аўтобусны тур на фестываль.

На RE$PUBLICA выступяць: Сяргей Бабкін, Louna, «Фіолет», «Кожаный олень», Dance Party!Dance!Dance!, Ratbite, The Space Cakes ды іншыя. Беларусь будзе прадстаўляць Паліна Рэспубліка і гурты «Ляпіс Трубяцкой», «Адыс Абеба», а таксама пераможца беларускага адбору, які адбываўся 30 жніўня ў парку Dreamland — гурт Re1ikt. Даведкі: +375 29 6301880, +375 29 2597325. 

14:17, 19/08/2013 | Анонсы |
comments powered by Disqus
 
In 0.0602 seconds.