Сёння на YouTube-канале «Ляпіса Трубяцкога» адбылася прэм'ера роліка, у якім удзельнікі групы ўпершыню паўсталі ў выглядзе мультыплікацыйных персанажаў.
Новыя маляваныя вобразы «Ляпісаў» стварыў мастак, які хаваецца пад псеўданімам Otto Schmidt. А «ажывіў» — мінскі мультыплікатар Віталь Сідарук, які ўжо мае досвед працы з групай «Ляпіс Трубяцкой» (кліпы «Золотые яйца», «Светлячки», «Болт»).
Гэтыя вобразы будуць выкарыстаныя ў рэкламнай кампаніі другой часткі тура Lyapis Crew, якая пачнецца ў кастрычніку і будзе доўжыцца да Новага года ў 30 гарадах Расіі, Украіны, Казахстана і Прыбалтыкі.