Украінскае «Артполе» з беларускім «НагУалем» і «Князем Мышкіным»

«АртПоле» — не проста фестываль, гэта атмасферная з'ява, пастаяннае ўзаемадзеянне адзін з адным і з усім, што вакол. Усе, хто апынецца ў гэтым месцы ў гэты час, становяцца ўдзельнікамі аднаго працэсу, які часам называюць жыццём, а часам — мастацтвам. На «АртПоле» публіка не аддзяляецца ад артыстаў, бо кожны можа адкрыць схаваныя здольнасці. Адзін мастацкі кірунак не аддзяляецца ад іншага, а толькі дапаўняе, ствараючы чароўную шматгранную рэчаіснасць. Чалавечае асяроддзе не аддзяляецца ад прыроднага. Галоўнае — максімальна далёка адысці ад штучна створаных дэкарацый і эфектаў, даць сэрцу працаваць на поўную, каб на гэтай неверагоднай хуткасці, якую дае толькі агульная энергія, адправіцца далей.

Музыка, перформанс, лендарт. Каля 300 удзельнікаў з 12 краін — ад Індыі, праз Украіну да Фінляндыі збяруцца ва ўкраінскім сяле Ўніж. На працягу пяці дзён тут будуць адбывацца ўнікальныя канцэрты, спектаклі, кінопоказы - бо некаторыя з іх рыхтуюцца адмыслова для «АртПоле», а некаторыя імправізацыйныя. Тут будуць стварацца аб'екты ў навакольным асяроддзі, будуць адбывацца нетрадыцыйныя майстар-класы па традыцыйных рамёствах, танцам і спеву; у гэтым годзе да ўкраінскіх майстроў далучацца іх калегі з Польшчы ды Аўстрыі.

Пражыванне на фестывалі — у намётавым мястэчку. Украінскія клубы, пастаянныя музычныя партнёры «АртПоле», адкрываюць тут свае кавярні, дзе можна паснедаць, паабедаць ды павячэраць. 

10 ліпеня ў 10:00 з Незвиська (Nameless :) - такі населены пункт па дарозе на Ўніж - з-пад старога моста над Днястром адправіцца адна з фестывальных сцэн, на якой ужо падчас падарожжа будзе іграць «Гич Аркестр». Вось тады ўсё і пачнецца.

Удзельнікі:

  • Украіна: Перкалаба / Пушкіна клезмер бэнд / Гич Аркестр / Гудаки / Кропка / Перкалабськи прыдатка / Йорий Клоц / Cherry Band / буду прыніжаць-цэх
  • Польшча: Enchanted hunters / Karolina Cicha / Miąższ
  • Беларусь: Нагуаль / Князь Мышкін
  • Расія: uSSSy / Сонны мышкі / Рві Меха Аркестр
  • Францыя: Fantazio / Red Сardell
  • Фінляндыя: Faarao Рirttikangas
  • Чэхія: Evolution Dejavu
  • Венгрыя: Napra
  • Турцыя: Magiviz і інш.

Акрамя таго на фэсце чакаюцца:

  • Перфомансы  на начной сцэне, дзе адбудуцца пастаноўкі казак ды міфаў, як старажытных, так і сучасных аўтараў. Бяруць удзел: вядомы ўкраінскі літаратар Юры Андруховіч, спявачка Ульяна Гарбачэўская, кантрабасіст Марк Токар, «Гич Аркестр» ды іншыя.
  • Майстэрні. Можна далучыцца да рэпетыцый аркестра «Паприкалаба», што іграюць на дудках-морквах і кавунах-барабанах. А можна —  у хор «Як умием, так і Піем» — для ўсіх, хто жадае (не абавязкова ўмее :) спяваць. Можна трапіць у «Обертонки прасторы» і асвоіць варган і дзіджерыду. Можна адчуць, што сабой уяўляе кантактная імправізацыя. Можна авалодаць мастацтвам скрута агню. Можна навучыцца ляпіць з гліны, выразаць мудрагелістыя вышыўкі, рабіць паветраных змеяў, нататнікі для патаемных запісаў, паштоўкі з выявай раслін - з дапамогай цыянатыпіі, старажытнага спосабу манахромнага фатаграфічнага друку, які даваў адбіткі блакітнага адцення.
  • Фотавыстава вядомых фатографаў. Здымкі зробленыя імі ў падарожжах па Еўропе, Блізкім і Далёкім Усходзе, Афрыцы. 
  • Дакументальнае кіно з розных куткоў свету, а таксама стужку аб правах чалавека Docudays UA. 

Фестываль «АртПоле: ГУК / дзея ў прасторы» адбудзецца 10-14 ліпеня ў Сяле Ўніж (Івана-Франкоўская вобласць).

Рэпартаж з леташняга «Артполя»

13:14, 27/06/2013 | Анонсы |
comments powered by Disqus
 
In 0.0549 seconds.