Фестываль Пікнік.by змяніў месца правядзення

Замест раней анансаванай пляцоўкі на хутары Шаблі, фестываль пройдзе бліжэй да Менску ў комплексе «Камарова», які знаходзіцца у 4 км ад сталіцы па Слуцкай трасе.

Акрамя месца адбыліся змены і ў праграме фэсту. Гурт «Нейра Дзюбель» «па незалежных ад арганізатараў прычынах» не зможа выступіць. Не будзе таксама ды-джэя Stereobeaver, замест яго аднак у праграме з'явіўся вядомы прамоўтар і дыджэй Папа Бо.

У загарадным комплексе «Камарова» арганізатары абяцаюць праграму да 5 раніцы. З Менску будуць арганізаваныя бясплатныя аўтобусы. Аднак намётавага гарадку не будзе.

Для тых, каго не задавальняюць змены ў фэсце, арганізатары прапануюць звярнуцца па тэлефоне 636 44 44, дзе ім растлумачаць працэдуру звароту грошай за квіткі. Па гэтых жа кантактах можна даведацца, як купіць ківткі на фестываль.

16:30, 14/06/2013 | Анонсы |
comments powered by Disqus
 
In 0.0611 seconds.