Metaldays у Славеніі
21-27 ліпеня ў Славеніі пройдзе адна з галоўных падзей Паўднёвай Еўропы ў свеце экстрэмальнай музыкі.
Адна з галоўных падзей Паўднёвай Еўропы ў свеце экстрэмальнай музыкі — славенскі фэст Metaldays. Сёлета ён будзе праводзіцца 21-27 ліпеня побач з горадам Толмiн у прыгожым месцы — даліне Альп на беразе рэк Соча і Талмiнка.
Фэст абяцае быць расцягнутым на 7 дзён, улічваючы дні да і пасля выступаў гуртоў.
На асноўнай сцэне выступяць шырока вядомыя групы розных стыляў цяжкой музыкі, а на другой сцэне галоўным чынам маладыя групы са Славеніі, Аўстрыі, Італіі і Сербіі. Колькасць наведвальнікаў фэсту дасягае 12000 чалавек.
Падрабязнасці пра квіткі і іншае — на сайце фэсту metaldays.net.