Шукаюцца маладыя назіральнікі

Маладыя людзі, якія жадаюць атрымаць досвед назірання за выбарамі і ў далейшым далучыцца да каманды назіральнікаў у Беларусі, запрашаюцца да ўдзелу ў праекце «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка» (EOTP).

Абраныя ўдзельнікі пройдуць двухэтапны інтэнсіўны навучальны курс у Вільні, распрацаваны выбітнымі айчыннымі і замежнымі даследчыкамі і палітолагамі. Па паспяховым сканчэнні курса ўдзельнікі атрымаюць сертыфікат Belarus Watch, а таксама адмысловы сертыфікат ЕГУ.

Заявы на ўдзел прымаюцца да 9 чэрвеня 2013 г. Он-лайн заяву можна запоўніць на сайце праекту.

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся на eotp@eotp.info.

comments powered by Disqus
 
In 0.0843 seconds.