Гурт The Stampletons прадставіў ў сеціве альбом «The Saddest Comedy». Музыкі гавораць, што галоўная тэма іх новай музыкі — расчараванне, але яны «пастараліся паднесці яе ў трагiкамедыйнай форме, з доляй постмадэрнісцкага цынізму».
У альбом увайшлі 11 песень, якія стылістычна працягваюць канцэпцыю EP «Croquet» 2011 г. Гэта другі студыйны альбом групы (дэбютны дыск «The Stampletons» выйшаў у снежні 2010 г.).
The Stampletons пра свой новы альбом:
На фарміраванне стылю альбома аказалі ўплыў некаторыя з папулярных напрамкаў 50-х - 60-х гадоў XX стагоддзя: ад мюзік-хола і барока-попу да досыць прамалінейнай гітарнай рок-музыкі. Аднак The Stampletons не спрабуюць скапіяваць гучанне груп 60-х: хоць альбом і пазбаўлены ад упрыгожвальніцтваў і знарочыстай гладкасцi сучасных камерцыйных запісаў, яго прыналежнасць да нашага часу відавочная.
Алекс (гітара, вакал): «Альбом запісваўся ў студыі «Studio 33» з нашым нязменным гукарэжысёрам Пашай Някрасавым. Як і падчас працы над EP «Croquet» ў запісе трымалi ўдзел нямала сесійных музыкаў. Мы пастараліся зрабіць аранжыроўкі разнастайнымі, але дастаткова сціплымі.»
Бліжэйшы выступ гурта адбудзецца на фэсце «I Need» пад Менскам 22 чэрвеня (сам фэст будзе доўжыцца з 21 па 23 чэрвеня). У хуткім часе новыя песні з'явяцца ў эфіры радыёстанцый.
Паслухаць альбом