Караткевіч — пераможца расейскага чэмпіянату па праграмаванні

Гомельскі школьнік Генадзь Караткевіч тры гады запар перамагаў на міжнародных алімпіядах па інфарматыцы, чым зарабіў сабе імідж вундэркінда: дагэтуль ніхто не быў абсалютным пераможцам гэтай алімпіяды болей за два разы. Але ў мінулым годзе беларус з’ехаў на навучанне ў Расію і цяпер абыходзіць у тамтэйшых праграмісцкіх конкурсах усіх расійскіх студэнтаў.


Генадзь Караткевіч і ягоны прыз. Фота codeforces.ru

На гэты раз Генадзь Караткевіч заняў першае месца на Агульнарасійскім адкрытым чэмпіянаце па праграмаванні. Генадзь перамог іншых у стварэнні сімулятару гульні ў хакей, за што атрымаў $3.2 тыс.

У мінулым годзе Генадзь заняў трэцяе месца ў чэмпіянаце сацыяльнай сетцы Vkontakte па праграмаванні, саступіўшы першыя месцы прадстаўнікам Азіі. Караткевіч тады займеў прыз у $10 тыс.


Генадзь (зправа) ўлетку 2012 году на VK CUP. Фота VK

Да гэтага за час навучанне ў гомельскай гімназіі Караткевіч мінімум шэсць разоў браў удзел у міжнароднай алімпіядзе па інфарматыцы, дзе займеў яшчэ і статус самага юнага пераможца за ўсю шматгадовую гісторыю спаборніцтваў.

Аднак пасля сканчэння школы Генадзь не застаўся ў Беларусі, а з’ехаў на навучанне ў Расію. Цяпер ён студэнт Санкт-Пецярбургскага нацыянальнага даследчага ўніверсітэту інфармацыйных тэхналогій, механікі і оптыкі.

comments powered by Disqus
 
In 0.0602 seconds.