Адміністрацыя прэзідэнта шукае «маладых аналітыкаў», каб спытаць пра 2015 год

На сайтах беларускіх універсітэтаў з’явіліся абвесткі аб падрыхтоўцы канферэнцыі «Павестка-2015». Канферэнцыя вылучаецца незвычайным складам арганізатараў, першым у шэрагу якіх стаіць Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта, і мэтай, якая вельмі нагадвае падрыхтоўку перадвыбарчай праграмы да прэзідэнцкіх выбараў. Наступныя мусяць адбыцца ў 2015 годзе.

«Мэта навукова-практычнай канферэнцыі маладых аналітыкаў у межах цыклу „Павестка-2015“» — «выявіць і сфармуляваць выклікі, якія павінныя быць улічаныя пры падрыхтоўцы Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016–2020 гады», — гаворыцца ў абвестках на сайтах беларускіх універсітэтаў.

Характэрныя і тэмы, на якія прапануюць паразважаць патэнцыйным удзельнікам — «маладым аналітыкам з вышэйшай адукацыяй» і без яе: «дзяржаўная моладзевая палітыка ў Беларусі», «знешняя палітыка і ўдзел Беларусі ў глабалізацыйных працэсах», «мадэрнізацыя эканомікі Беларусі» і далей у тым жа стылі.

Звяртацца па падатковыя пытанні таксама прапануецца непасрэдна ў Інфармацыйна-аналітычны цэнтры пры Адміністрацыі прэзідэнта. Канферэнцыя запланаваная на восень 2013 году.

comments powered by Disqus
 
In 0.0581 seconds.