«Танцуй!» — новы кліп «Ляпісаў» на першы сінгл з новага альбому



Гурт «Ляпіс Трубяцкой» прадстаўляе першы сінгл з будучага альбома — песню «Танцуй!».

Трэк «Танцуй!», які быў выкладзены сёння на афіцыйным сайце гурта, запісаны падчас веснавога тура Lyapis Crew на эксперыментальнай перасоўнай студыі «Партызан Рэкардс». Над запісам, звядзеннем і майстарынгам песні працавала творчая арцель ў асобе Андрэя Баброўкі (Мінск), Улада Яруна (Кіеў) і Тэда Джэнсэна (Нью-Ёрк). Вынік «Ляпісам» вельмі спадабаўся, і хутчэй за ўсё, увесь новы альбом гурта будзе запісаны ў супрацоўніцтве з гэтым інтэрнацыянальным трыа.

Песня «Танцуй!» даступная для запампоўкі ў iTunes.


11:26, 27.05.2013 | Навіны |




comments powered by Disqus
 
In 0.0517 seconds.