У музеі самалётаў пад Менскам можна паглядзець на працоўны лайнер

У 40 км. ад Менску на тэрыторыі аэрапорту Мінск-2 адкрыўся яшчэ адзін музей самалётаў. Адрозненне ад іншых двух, што ўжо працуюць у Баравой і ля «Мінск-1», — магчымасць пабачыць буйныя самалёты кшталту ТУ-154M.

Cамалёты выстаўленыя пад адкрытым небам, злева ад будынку Нацыянальнага аэрапорта «Мінск», калі стаяць да яго тварам. Большасць самалётаў актыўна эксплуатаваліся ў Беларусі ў савецкія часы. Найбольш выпадковых пасажыраў аэрапорту і мэтанакіраваных наведвальнікаў музею радуе даступнасць музею: жадаючы можа не толькі паглядзець, але і да крануцца да экспанатаў.

На тэрыторыі музею цяпер можна пабачыць шэсць самалётаў. У гэтым шэрагу прадстаўлены легендарны пасажырскі лайнер ТУ-154M, якіх у працоўным стане ў Беларусі засталося толькі тры экземпляры. На пляцоўцы зараз знаходзіцца і працоўны грузавы самалёт Ил-76ТД, які нават паспеў «зняцца» ў кіно ў Марока. Супрацоўнікі музею абяцаюць, што хуткім часам яго заменяць на спісаны.

Таксама ў музеі можна пабачыць савецкі «кукурузнік» Як-40, што дагэтуль выкарыстоўваць у беларускай сельскай гаспадарцы, найбольш эксплатаваны ў савецкія часы ў Беларусі пасажырскі лайнер Ту-134А, а таксама невялікі Ан-24РВ.

Дабрацца да музею можна на аўтобусах 173Э ці 300Э з аўтавакзала «Цэнтральны», якія ходзяць да нацыянальнага аэрапорту. Альтэрнатыўны варыянт падарожжа — на ровары з сябрамі — кіламетраж складае прыкладна 35 км. ад МКАД.

Болей здымкаў у фотаблогу

comments powered by Disqus
 
In 0.0617 seconds.