«Кірмаш праектаў» пройдзе Мінску, каб зрабіць музеі цікавейшымі

У адказ на частую крытыку музеяў, маўляў, нецікавыя падачы, няма інтэрактыву, кампанія «Будзьма!» прапануе зрабіць музей цікавейшым сваімі сіламі. Для гэтага трэба прапаваць ідэю, прадставіць яе на першым сталічным «Кірмашы праектаў», атрымаць парады прафесіяналаў ды рэалізаваць свае задумы.

Кірмаш праектаў

Музейны «Кірмаш» адбудзецца 15 траўня і будзе прысвечаны новым, актуальным спосабам пашырэння аўдыторыі музеяў, сучасным мадэлям працы з наведнікамі. Асаблівую цікавасць уяўляюць праекты, якія не толькі стымулююць навуковую і выхаваўчую дзейнасць музея, але і ўлічваюць патрэбы сённяшняга беларускага грамадства.

Якія праекты збіраюцца? 

новыя падыходы да супрацы музеяў і грамадства, 

праекты, што разбураюць стэрэатыпы пра “закансерваваны нецікавы музей”: раскрываюць магчымасці музея далучаць, цікавіць, здзіўляць людзей, задаваць пытанні і/або даваць на іх адказы.

Тэматычныя кірункі прэзентацый/праектаў: 

  • развiццё лакальных супольнасцяў праз музей (клубы, аб'яднаннi навакольных жыхароў, таварыствы сяброў музея);
  • правядзенне музейных pop-up праектаў (кароткачасовых мерапрыемстваў, падчас якіх месцічы прыносяць у музей уласныя тэматычныя "экспанаты" i самі ж расказваюць гісторыі гэтых рэчаў); 
  • стварэнне і раскрутка віртуальных музейных пляцовак праз сацыяльныя сеткі, сацыяльныя праекты ў сеціве;
  • iнавацыйныя праекты, накіраваныя на фармаванне грамадскай думкі вакол гістарычнай спадчыны;
  • музей па-за сценамi музея (выязныя праекты, накiраваныя на актуалiзацыю ў горадзе музейнай дзейнасцi);
  • ідэі па прасоўванні дзейнасці музеяў або іх асобных мерапрыемстваў.

Да ўдзелу запрашаюцца як прафесіяналы, так і ўсе неабыякавыя аматары беларускіх музеяў! 

Экспертамі выступяць аўтарытэтныя адмыслоўцы ў музейнай справе.

Каб прадставіць свой праект, неабходна да 11 траўня ўключна даслаць на электронную скрыню kirmash.praektau@gmail.com прэзентацыю, (зробленую ў PowerPoint, Keynote або на сервісе prezi.com) па плане: 

  • назва прэзентацыі;
  • сутнасць прэзентацыі (што менавіта вы хочаце прадставіць: праект, стратэгію, кампанію, канцэпцыю і г.д.);
  • мэты і задачы (чаму і каму гэты праект неабходны?);
  • фармат праекта, яго ўнікальнасць і (ці) неабходнасць;
  • калі і дзе ідэя мусіць рэалізавацца?
  • якія рэсурсы вы ўжо маеце і якія – шукаеце? (каманда, дзеянні, партнёры, бюджэт).
  • Больш падрабязна пра падрыхтоўку прэзентацыі – тут

“Кірмаш праектаў” ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” – гэта прэзентацыя культурніцкіх ідэй, на якой кожны ахвочы, незалежна ад прафесійнага досведу, можа прадставіць сваю задуму шырокай публіцы. Навошта? Каб знайсці новыя погляды на звыклыя прафесійныя функцыі і падыходы, знайсці партнёраў для ажыццяўлення сваёй ідэі, сустрэць патрэбных людзей, натхніць іх і натхніцца самім, атрымаць прафесійныя кансультацыі і парады дый проста “выпрабаваць” сваю ідэю на публіцы. 

Дата правядзення: 15 траўня 2014 г. 

Месца: Крэатыўная прастора “ЦЭХ”, прасп. Незалежнасці, 58, к.6 (праход праз вул. П.Броўкі), дальні пад’езд, 2 паверх (схема праезду).

Пачатак: 19:00.

11:30, 05/05/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0587 seconds.