У музеі самалётаў пад Менскам можна паглядзець на працоўны лайнер

У 40 км. ад Менску на тэрыторыі аэрапорту Мінск-2 адкрыўся яшчэ адзін музей самалётаў. Адрозненне ад іншых двух, што ўжо працуюць у Баравой і ля «Мінск-1», — магчымасць пабачыць буйныя самалёты кшталту ТУ-154M. Cамалёты выстаўленыя пад адкрытым небам, злева ад будынку Нацыянальнага аэрапорта «Мінск», калі стаяць да яго тварам. Большасць самалётаў актыўна эксплуатаваліся ў Беларусі ў савецкія часы. Найбольш выпадковых пасажыраў аэрапорту і мэтанакіраваных наведвальнікаў музею радуе даступнасць музею: жадаючы можа не толькі паглядзець, але і да крануцца да экспанатаў.

Болей у рэпартажы з музею

Юля Сакалоўская 26/05/2013

Камэнтары праз FACEBOOK

 
In 0.0354 seconds.