Астранаўт-блогер запосціў фота Менску з арбіты МКС

Канадскі астранаўт Chris Hadfield, кіраўнік экіпажу Міжнароднай касмічнай станцыі за няпоўных тры месяцы, якія знаходзіцца ў космасе, стаў зоркай сацыяльных медыя. Яго старонкі ў Facebook і Twitter чытаюць сотні тысяч чалавек. Сёння ён выклаў фотаздымак Менску з арбіты МКС, які каманда намагалася зрабіць цягам некалькіх месяцаў.

«Поспех! На працягу многіх месяцаў мы спрабавалі атрымаць чыстае фота Менску, Беларусь, роднага горада шчаслівага ўдзельніка экіпажа МКС Алега Навіцкага», — напісаў тры гадзіны таму Крыс Хэдфілд у Твітэр, выклаўшы касмічнае фота сталіцы Беларусі.

Алег Навіцкі, якога прыгадвае Хэдвілд, — гэта расійскі касманаўт беларускага паходжання, што знаходзіцца на МКС з кастрычніка 2012 года. Навіцкі нарадзіўся ў горадзе Чэрвень Мінскай вобласці. У сакавіку ягоная місія на міжнароднай касмічнай станцыі заканчваецца. Ад таго, напэўна, магчымасць атрымаць нарэшце якасны здымак сталіцы сваёй радзімы з МКС асабліва важная.

Канадскі астранаўт актыўна аднаўляе Twitter і Facebook з 21 снежня, як прыбыў на МКС. Ён посціць фотаздымкі, каментуе надвор’е і перадае дасціпныя прывітанні зямлянам. У гэтай справе астранаўту дапамагаюць сыны, што засталіся ў Канадзе. Справа ідзе вельмі добра – на дадзены момант колькасць чытачоў у Твітэр набліжаецца да 500 тысяч. 


Ягор Канапкін 22:16, 10.03.2013 | Навіны |




Камэнтары праз FACEBOOK



 
In 0.0449 seconds.