Каманда каталёнскіх студэнтаў зрабіла неверагодныя здымкі Зямлі з космасу фотаапаратам за 79$
Каманда цінэйджараў-студэнтаў з Каталёніі падняла танны лічбавы фотаапарат на вышыню болей 30 км з дапамогай невялікага паветранага шара і зрабіла сэрыю неверагодных здымкаў Зямлі й космасу.
Каманда Meteotek (Gerard Marull Paretas, Sergi Saballs Vila, Marta Gasull Morcillo і Jaume Puigmiquel Casamort) з навучальнай установы IES La Bisbal, якая знаходзіцца ў Каталёніі, учыніла свой экспэрымэнт напрыканцы лютага.
Пад кіраўніцтвам настаўніка (Jordi Fanals Oriol) 18-19 гадовыя хлопцы змайстравалі электронны датчык, прымацавалі яго й камэру да паветранага шара і накіравалі іх літаральна на край сьвету.
Па разьліках хлопцаў напоўнены геліем шар мусіў пачаць здувацца і падаць на вышыні крыху большай 30000 мэтраў, дасягнуўшы стратасфэры. Гэтак і адбылося. Пасьля прызямленьня студэнты адшукалі камэру і дасталі зь яе картку з неверагоднымі здымкамі.
Кіраўнік групы Gerard (18 год) гаворыць:
«Мы былі ўражаныя нашымі вынікамі, асабліва фотаздымкамі, даслаць самаробны апарат на край сьвету — гэта неверагодна!
Паветраны шар, які мы абралі — быў накачаны геліем да двух мэтраў у дыямэтры і важыў 1500 грамаў. Ён быў у стане несьці датчык абсталяваньня і лічбавую камэру Nikon, які разам важылі каля 1.5кг».
Паказаньні здымаліся і фіксаваліся з дапамогай адмысловага датчыка ад Google Earth і бартавога радыёпрымача. Шар падымаўся з хуткасьцю 270 мэтраў у хвіліну.
Усе фотаздымкі можна паглядзець на flickr, а падрабязнасьці экспэрымэнту пачытаць на адмысловым блогу.