Сачыненьні брытанскіх першакусьнікаў будуць правяраць машыны
Брытанскія навукоўцы з унівэрсытэту Роберта Гардона абвесьцілі, што стварылі сыстэму аўтаматычнай праверкі сачыненьняў, якая можа самастойна правяраць тэксты студэнтаў-першакурсьнікаў і выстаўляць адзнакі. Гэтую сыстэму празь некалькі год змогуць прымяніць ВНУ па ўсёй краіне.
Сыстэма базуецца на прынцыпе апрацоўкі некалькіх студэнцкіх тэкстаў на адну і тую ж тэму. Яна праводзіць аналіз зьместу і стылістыкі і выдае адзнаку кожнаму тэксту. Для таго, каб яе праца была максымальна эфэктыўнай, выкладчык павінен сам праверыць некалькі тэкстаў з агульнай масы, "навучаючы" сыстэму.
Стваральнікі кажуць, што па выніках тэставаньня сыстэма дае адэкватныя адзнакі і можа прымяняцца ў навучальных установах. Але разам з тым падкрэсьліваюць, што гаворка аб замене "рэальных" выкладчыкаў машынамі ня йдзе - вынікі працы сыстэмы могуць выкарыстоўвацца як дапамога, але канчатковае рашэньне павінен прымаць выкладчык.