Рамантычна-эратычны кліп ад панк-гурта AMAROKA

Гурт AMAROKA эксклюзіўна прэзэнтуе на Generation.by новы кліп і прапануе займацца каханьнем пад свае песьні.

Кліп на песьню «Budź ščaślivaj» — гэта ўжо другая песьня з альбому «Puls» 2011-га году, на якую кліпмэйкер Аляксандар Крупіна і яго студыя «КАПКАНFilm» здымаюць гурту кліп. Першы прафэсійны кліп гурта быў зьняты на песьню «Puls».

Гэтым разам гурт вырашыў зьняць кліп на нехарактэрную для свайго пазытыўнага панк стылю песьню «Budź ščaślivaj»



Чаму была абраная гэтая песьня, распавядае лідэр гурта Зьміцер Афанасенка:

– Перад здымкамі новага кліпа мы ў нашай суполцы amarokaclub зрабілі апытанку: «Што лепей рабіць пад нашу музыку?» І большасьць людзей прагаласавала за варынт — займацца каханьнем, таму гэта нас натхніла на такі просты сюжэт для кліпа, дзе мы паспрабавалі спалучыць музыку й каханьне, каханьне й музыку. Здымаць жорсткае порна мэтай не было, таму намагаліся паказаць менавіта вір пачуцьцяў і жарсьць. А ці атрымалася, гэта ўжо няхай будзе вырашаць глядач! Таму цяпер заклікаем усіх займацца каханьнем пад нашыя песьні, а ўражаньнямі дзяліцца з намі.

Тым часам зараз AMAROKA актыўна запісвае новы альбом, які будзе складацца з 12 новых песень, прэзэнтаваць якія гурт плянуе ў красавіку. Паралельна ідзе падрыхтоўка фільму з канцэртных і дакумэнтальных матэрыялаў, а таксама з гастроляў гурта па Беларусі і за мяжою.


21:26, 28.01.2013 | Навіны |




Камэнтары праз FACEBOOK



 
In 0.0566 seconds.