Гурт «Amaroka» прэзентаваў кліп з вядомай спартоўкай Алінай Талай у галоўнай ролі



Кліп зняты на песню «Разрываеш» з апошняга альбома гурта, які завецца «Pastka».

Пяты кліп для «Amaroka», пры падтрымцы «Арт Сядзібы» зняў кліпмэйкер Аляксандр Крупіна, стваральнік студыі «КапканFilm».

Прызёрка Чэмпіянатаў свету і Еўропы па лёгкай атлетыцы Аліна Талай у інтэрв'ю Generation.by раней распавядала, што любіць беларускую музыку.

«Мне было вельмі цікава паспрабаваць сябе ў новай ролі ды проста атрымаць асалоду ад працэсу. Дзякуй хлопцам за прапанову! Здымалі ўсё на адным дыханні, таму і кліп атрымаўся вясёлым і пазітыўным, абсалютна з навагоднім настроем», — тлумачыць цяпер дзяўчына свой удзел у кліпе.

Ідэя зняць вясёлы і трошкі камічны кліп з'явілася некалькі тыдняў таму ў саліста гурта Змітра Афанасенкі і басіста Міхаіла Шэстака і была ўвасобленай хуткімі тэмпамі:

«Працавалі па-спартанску, знялі за дзень і за тыдзень зрабілі мантаж. Вось і атрымаўся навагодні падарунак», — тлумачыць лідэр «Amaroka» Зьміцера Афанасенка.


12:56, 30.12.2013 | Навіны |




comments powered by Disqus
 
In 0.043 seconds.