Размова з музыкам Яўгенам Валошыным

Інтэрвію з маладым музыкам, студэнтам Яўгенам Валошыным. Яўген часта выступае на невялікіх студэнцкіх канцэртах ды вечарынах, вельмі ўмела заводзіць гледачоў, што і натхніла зрабіць матэрыял пра яго для сайту. Зь Яўгенам размаўляе Яня Бурая.

Яўген, як ты прыйшоў у музыку? Мая сястра Воля навучалася граць на акардыёне. Я тады проста ненавідзеў музыку. Уяві: днём - музыка, вечарам - музыка, як толькі класьціся спаць - музыка. 

А пасьля і мяне таксама прывялі ў музычную школу, сыгралі на фартэп’яна нейкую мэлёдыю і папрасілі яе прагрукаць.
А вось пасьля музычнай школы я пачаў сур’ёзна граць на гітары.

А да якога стылю ў музыцы ты можаш аднесьці сваю творчасьць?
...Цяжка сказаць.. У мяне ёсьць нешта ў стылі рэггі, нешта ў стылі фольк. Таксама rock-n-roll’ныя кампазыцыі.
Увогуле, я люблю жывую музыку.

Хто для цябе зьяўляецца кумірам у музыцы?
Спачатку я вучыўся граць па С. Чыгракову (Чыж і К). Мне тады вельмі падабаўся рускі рок. А пасься аднойчы трапіў на канцэрт гурта “Троіца” у Акадэміі мастацтваў і мне вельмі спадабаўся Кірчук. Гурт “Крама”, таксама Эрык Клэптан.

А ў жыцьці ёсьць куміры?
Не, у жыцьці няма. Я не магу лічыць кумірамі тых людзей, якіх я ніколі не бачыў ужывую.Ёсць такія людзі, якіх я вельмі паважаю. Гэта Дзьмітрый Пясецкі - сусьветна вядомы спарцмэн, тройчы чэмпіён сьвету па тайскім боксе. Ён яшчэ і музыка. Грае ў стылі Hard Rock, Heavy Metal. Гэта моцны пэдагог па боксе. Такіх як ён - адзін на мільён.
Мой брат. Я слабы чалавек, і гэтыя людзі мне дапамагаюць пераадольваць мае мінусы.

Ці бачыш ты сябе вядомым у будучым музыкам?
Было б непагана :). Хочацца граць для кагосьці, з кімсьці.
Я хацеў бы стаць вядомым і ў журналістыцы, і ў музыцы. Хацеў бы дапамагаць таленавітым людзям.

Наконт песень. Ты пішаш музыку на свае вершы?

Напалову. Ёсьць песьня на верш Славаміра Адамовіча, “Яшчэ ня ведалі адзін аднаго”- гэтую песьню я напісаў разам з ь іншым хлопцам. Але, я думаю, што лепш пісаць музыку на свае словы.
Многія людзі не разумеюць вершы. З музыкай жа ён ажывае. Тэкст добрай музыкай выцягнеш, а вось дрэнную музыку тэкстам - не.

Музыка для цябе гэта сур’ёзна? Гэта твой асноўны занятак?

Не, не асноўны. Але я правяраў: без музыкі я магу працягнуць толькі 4 дні, пасьля -паршыва. Музыка круцейшая за сэкс :).

Чым ты тады яшчэ захапляесься акрамя музыкі?
Тайскі бокс (я вельмі люблю глядзець баі), гандбол. Мне падабаецца вандраваць. Дарога з класнымі людзьмі! Што можа быць лепш?!

Дзякуй за шчырыя адказы. І апошняе: што ты можаш пажадаць чытачам?
Ведаеш, у нас на факультэце ёсьць такі прадмет - фотасправа. Вывучаем розныя затворы, чорна-белыя фотаздымкі... І ўсё гэта - на ўзроўні дыктатуры. А студэнт, калі навучыцца, думае, што гэта крута. Ерунда! Не слухайце старых пнёў, а рабіце усё па сваім жаданьні.
А яшчэ я жадаю кахаць, бо мы жывем дзеля гэтага.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0609 seconds.