Сустрэча з амерыканскім мільярдэрам у Менску

Да дня студэнта адкрыты адукацыйны праект AlterEDU ладзіць сустрэчу з доктарам Даялам Мэшры з ЗША — мільярдэрам, уласнікам другога ў свеце па аб’ёму вытворчасці і продажаў хімічнага заводу Advance research chemicals.

На семінары Даял Мэшры раскажа пра тое, як прыходзіць ідэя стварэння ўласнага бізнесу, з чаго варта пачынаць, як вызначыць лепшы час для стварэння ўласнага бізнесу?

Таксама Мэшры распавядзе пра ключавыя фактары поспеху ў бізнесе, стварэнне ўласнай каманды, што трэба ведаць, каб стаць лепшым, і пра складанасці і бар’еры, з якімі сутыкаецца кампанія, што імкнецца да поспеху.

Уваход вольны па папярэдняй рэгістрацыі па спасылцы.

  • Дата: 19 лістапада (панядзелак). Час: 20:00
  • Месца: вул. К. Маркса, 31, Эканамічны факультэт БДУ, аўд. 63.

Кантактная асоба: Паліна Кавальчук +375292232329.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0046 seconds.