Бацькі даведаліся пра шакаладны бізнэс студэнткі з тэлевізара

Сёлетняя выпускніца БДЭУ Маша Кухарэнка заснавала фірму па вытворчасці фігурнага шакаладу на апошнім курсе ўніверсітэта. Пра паспяховы бізнес дачкі яе здзіўленыя бацькі даведаліся з тэлевізара.

Пасля замежных вандровак студэнтка эканамічнага універсітэта Маша Кухарэнка вырашыла заняцца шакаладным бізнесам у Беларусі: запісалася ў бізнес-школу, напісала бізнес-план, паспяхова яго абараніла на адным з шматлікіх менскіх стартапаў і знайшла інвестара.

«У нас дагэтуль не было ніводнай годнай фірмы, якая б вырабляла фігурны шакалад. Прадаваліся толькі такія савецкія зайчыкі і дзеды марозы. А мы робім экслюзіўныя цукеркі ручнога вырабу, прадаем праз інтэрнэт. Таксама ўдзельнічаем у розных выставах. Зараз плануем пашыряцца і неўзабаве адчынім краму».

Шакаладныя вырабы ёсць рознага памеру, напрыклад футбольны мяч у сапраўдную велічыню, каштуе такая куча шакаладу прыблізна 300 тысяч.

«Мы прывозім шакалад з розных краін, напрыклад з Бэльгіі, растопліваем і заліваем у свае формы. Яшчэ ў нас ёсць сапраўднае золата, якое можна есці. Мы пасыпаем ім шакалад».

Інтэрнэт-краму Маша адчыніла яшчэ год таму - на апошнім курсе ўніверсітэта і ўжо пасля трох месяцаў яе маленькі бізнэс пачаў акупацца. Выпускніца ўпэўнена, што атрыманыя веды ва ўніверсітэце дапамагаюць весці бізнэс.

«Я скончыла ўніверсітэт па спецыяльнасці “Эканоміка і кіраванне на АПК”, а шакалад — гэта ж таксама прадукт, таму веды, якія атрымала на занятках аказаліся вельмі патрэбнымі».

Спачатку безумоўна давялося даказаць інвестару, што праект вартасны. Для гэтага студэнтка эканамічнай ВНУ самастойна дома рабіла фігурны шакалад.

«Нам прыйшлося даказваць, што мы ўвогуле здолеем гэтым займацца і што шакалад атрымаецца якасны. Таму я  ў сябе дома выплаўляла цукеркі. Інвестар пакаштаваў іх і пагадзіўся».

Цікава, што бацькі дзяўчыны да апошняга моманту нават не здагадваліся, што іх дачка бізнэсвумэн.

«Я доўга не распавядала сваім бацькам, вельмі не хацела, каб яны  хваляваліся. І нават тады, калі знайшла інвестара. А калі яны пабачылі мяне ў тэлевізары, прыйшлося ўсё распавесці».

Шакаладныя вырабы фірма Машы робіць пад замову. Тут і папулярныя літары з алфавіту, шахматы, паўсюдныя жаніх і нявеста, але можна замовіць і нешта сваё адмысловае. Сеціўныя карцінкі з тартом у выглядзе фотаздымача ўжо нікога не здзівяць, а вось шакаладная лома-камера на ДН для сябра-фатографа яўна парадуе. Быў бы крэатыў. 

Фота: Юля Fox

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0651 seconds.