Беларускі фатограф Андрэй Лянкевіч перамагае ў чарговым міжнародным фотаконкурсе

Андрэй Лянкевіч названы сярод пяці пераможцаў конкурсу KAUNAS PHOTO STAR 2012, паведамляе znyata.com. Сёлета ў склад журы ўвайшлі 50 экспертаў з пяці кантынентаў, якія ацэньвалі працы анлайн.

У якасці прызу Лянкевіч атрымае магчымасць выставіць свае працы ў Каўнаскай фотагалерэі. Выстава беларуса будзе праходзіць з сярэдзіны жніўня да 13 верасня 2013 году ў Коўне.


Фота з пераможнага праекту Андрэя Лянкевіча «Бывай, радзіма»

Андрэй Лянкевіч, які неаднаразова называўся ў ліку лепшых на беларускіх і міжнародных фотаконкурсах, гэтым разам прадставіў новы праект «Бывай, радзіма». У ім Лянкевіч спрабуе пераасэнсаваць культурную і ідэалагічную спадчыну Другой сусветнай вайны ў кантэксце ідэнтычнасці беларусаў.


Фота з пераможнага праекту Андрэя Лянкевіча «Бывай, радзіма»

Акрамя Лянкевіча на KAUNAS PHOTO STAR 2012 былі адзначаныя працы фатографаў з Гішпаніі, Швейцарыі і Нямеччыны.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0565 seconds.