Студэнты Акадэміі кіравання трапілі пад кругласуткавы відэа-кантроль

Акадэмія кіравання пры прэзідэнце скончыла рэканструкцыю новага студэнцкага інтэрнату недалёка ад наноўадбудаванага праспекта Дзяржынскага ў Менску. Акадэмія ганарыцца тым, што здолела размесціць не толькі асобныя санвузлы, лядоўні і тэлевізары ў кожным з 228 пакояў, але і… камеры відэаназірання па ўсім будынку.


Новы студэнцкі інтэрнат Акадэміі кіравання. Фота ctv.by

5 кастрычніка 2012 кіраўніцтва Акадэміі кіравання пры прэзідэнце і прадстаўнікі Мінадукацыі пасля капітальнага рамонту адчынілі будынак інтэрнату № 3. У ім змесцяцца каля паўтысячы студэнтаў, пераважна тых, хто праходзіць перападрыхтоўку альбо слухае дадатковыя курсы ў Акадэміі. Знойдзецца мястэчка і для замежнікаў.

Як паведамляе афіцыйны сайт Акадэміі, усе пакоі 5-павярховага корпусу маюць санвузел, тэлевізар і халадзільнік. На першым паверсе — кафэ, ёсць паркоўка пад аховаю і шырокая сетка відэаназірання. Праз яе студэнты Акадэміі будуць заставацца пад аховаю круглыя суткі.


На маніторы вахцёра — усе пакоі студінтэрнату

Аднак цалкам праблему недахопу месцаў у інтэрнатах новы будынак не вырашыць: у Акадэміі кіравання толькі толькі 3 з 5 студэнтаў маюць магчымасць жыць у інтэрнаце.

Але гэта яшчэ адносна добрая сітуацыя: у БДУІР, да прыкладу, цяпер толькі 1 з 4 жадаючых жыць у інтэрнаце можа разлічваць на пакой у ім. Як заявіў у час адкрыцця намеснік мэра Менска Ігар Карпенка, да канца году ў сталіцы адкрыюцца яшчэ два студэнцкія інтэрнаты. Размова ідзе аб будынках, узведзеных для БДУІР, МДЛУ і пакуль неназванага ўніверсітэта ў студэнцкай вёсцы.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0596 seconds.