Інфаграфіка: чэмпіянат па хакеі 2014 і беларускія студэнты

Чэмпіянат свету па хакеі, што мусіць адбыцца ў Беларусі ўвесну 2014 году, абяцае стаць сапраўдным выпрабаваннем для студэнтаў. На час чэмпіянату 7 ВНУ адправяць на вакацыі, а 10 тысяч студэнтаў выселяць з інтэрнатаў, каб вызваліць месца для пражывання замежных турыстаў. Па гэтай жа прычыне зменяць працягласць першага семестру, а другі разаб'юць на 2 часткі.

Акрамя гэтага студэнтаў, што застануцца ў горадзе, адправяць на абслугоўванне тых самых гасцей, дзеля якіх іх прымусяць вучыцца хутчэй, а пасля з’ехаць з інтэрнатаў. Грошай за працу чыноўнікі не абяцаюць.

«Чэмпіянат свету па хакеі — гэта свята, гэта годнасць, і ў тысяч студэнтаў з'яўляецца магчымасць такім чынам узяць удзел у падрыхтоўцы да яго, быць валанцёрам», — заявіў мэр Мінску Мікалай Ладуцька.

Зрэшты, студэнты ўжо пачалі плаціць за чэмпіянат: менавіта блізкасць хакейнага спаборніцтва стала, па версіі кіраўніцтва сталіцы, адной з галоўных прычын адмены бясплатнага праезду ў грамадскім транспарце для студэнтаў.

Аднак улады ўпэўненыя: тое, што чвэрць усіх насельнікаў менскіх студінтэрнатаў апынуцца на два месяцы на вуліцы, студэнтам падабаецца. Учора мэр выказаў упэўненасць: незадаволеныя карэкціроўкай навучальнага працэсу і хуткім высяленнем з інтэрнатаў толькі некалькі чалавек, якія выказваюцца ў Інтэрнэце. «Ёсць прыватныя думкі, але я перакананы: так, як кажу я, сёння разважае пераважная большасць маладых людзей», — гаворыць Ладуцька.


Алесь Bezuher 17:25, 21.09.2012 | Артыкулы |




Камэнтары праз FACEBOOK



 
In 0.046 seconds.