Мову нанова вучаць ужо болей за 1000 чалавек, хто ўсе гэтыя людзі?

Найбольшая колькасць студэнтаў у курсаў «Мова Нанова» навучаецца ў сталіцы, следам з вялікім адрывам ідуць Берасце і Горадня. Самая значная ўзроставая група – 19-24, а ў гендарным малюнку колькасць Ж да М пераважае амаль у два разы. Generation.by прадстаўляе інфаграфіку да першага года працы курсаў «Мова нанова».

Стваральнікі бясплатных курсаў «Мова Нанова» летась наладзілі выпуск сімвалічных студэнцкіх квіткоў для сваіх навучэнцаў. Кожны, хто бясплатна вучыць беларускую мову «нанова», можа запоўніць невялікую анкету і атрымаць студэнцкі квіток.

Сімвалічнасць аднак прыемна дапаўняецца і практычным бокам: уладальнікам квіткоў «Мова Нанова» самыя розныя прадпрымальнікі прапануюць зніжкі на свае паслугі і тавары. На момант складання статыстыкі ў снежні 2014 такіх зніжак было каля 70. Студэнтам «Мова Нанова», прыкладам, прапануюць афарбаваць аўтамабіль на 10% танней, або распрацаваць архітэктурны праект на 20% танней за звычайны кошт. Сярод сеткі зніжак для ўладальнікаў картак «Мова Нанова» ёсць нават бясплатная юрыдычная кансультацыя ў ЗША.

З пачатку кастрычніка 2014, калі былі выдадзеныя першыя білеты, і да канца снежня колькасць студэнтаў «Мова Нанова» ў 8 гарадах пераваліла за тысячу. Круглая лічба стала нагодай зрабіць статыстычны аналіз на аснове анкет, якія запаўнялі студэнты пры атрыманні квітка.

Інфаграфіка пра наведнікаў курсаў Мова Нанова


Юра Сідун 12:07, 19.01.2015 | Артыкулы |




comments powered by Disqus
 
In 0.0497 seconds.