У сеціве выйшаў беларускі «Слоўнік прыкольнага слэнгу»

«Забі мяне лапцем, але мой дрысер атрымаўся ў дровы. Мо я і сцуль, але лепей буду калаціць фанеру». У сеціве выйшаў беларускі «Слоўнік прыкольнага слэнгу».

Пад дэвізам «парадуйце сяброў і непрыяцеляў!» кампанія «Праўны пераклад» выпусціла слоўнік прыкольных беларускіх выразаў. Выданне падрыхтаванае адмыслова да пачатку навучальнага сезону. Навучыць яно сапраўды можа шмат чаму.

«Мы хочам, каб людзі, вярнуўшыся ўвосень — хто за манітор, хто за парту — маглі ўсміхнуцца. Вывучыць пару слоўцаў, падкалоць імі сяброў ці адважыць ад сябе непрыемных людзей», — кажа дырэктар кампаніі «Праўны пераклад» Аляксей Нарэйка.

Слоўнік складаецца з трох раздзелаў: «На ўсе выпадкі» (Гаспадарка-бізнэс), «А каб цябе!» («Я з табой на адным полі ня сяду», «Трасцы табе ў бок!», «Балванэска, ён жа абалда, ён жа цямцюр…») і «Мілошчы ды любошчы».

Лексіку слоўніка пачуць нялёгка нават у беларускамоўным асяродку. Затое ў Інтэрнэце альбо ў папулярных моладзевых выданнях сустрэць яе нашмат лягчэй. Так, напрыклад, можа выглядаць пачатак аднаго дню з жыцця студэнта, калі карыстацца лексікай слоўніка прыкольнага слэнгу:

«Сёньня засялілі ў гуртажытак, або агульнягу, як яе называюць сябры. У лядоўні хрумкі (ежы) не было, таму мы абкашлялі (сур’ёзна абмеркавалі) гэтае пытаньне і рашылі ў першую чаргу разьвязаць гэты затык (складанасьць). Я апрануў кяпарык, мой сябра Віця — гняздо (вялікую зімовую шапку), і мы пайшлі па суседзях».

Некалькі цытатаў са слоўніку:

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0584 seconds.