Будынак паліклінікі ў студэнцкай вёсцы аддадуць кітайскім студэнтам

Яшчэ ў мінулым годзе ў менскай мэрыі задумаліся над тым, каб пабудаваць у студвёсцы філіял паліклінікі № 33 з тэрапеўтычным і стаматалагічным аддзяленнямі. Цяпер выглядае, што планы змяніліся: будынак хутчэй аддадуць пад новы інтэрнат для кітайскіх студэнтаў. Знойдзецца месца і для забаўляльных комплексаў.


Так будзе выглядаць студэнцкая вёска. Графіка kp.by

У студэнцкай вёсцы адкрыліся ўжо некалькі вялікіх інтэрнатаў, што значна ўскладніла транспартную праблему, а таксама ўзняла пытанне аб медыцынскім абслугоўванні студэнтаў. Ездзіць у 33-ю студпаліклініку на іншы канец гораду далёка, тым больш яе вырашана часткова зачыніць на рэканструкцыю з 2013 году. Таму ў мэрыі вырашылі адкрыць філіял паліклінікі, абсталяваць які абавязалі ВНУ.

Аднак на пачатку навучальнага году высветлілася, што будынак паліклінікі аддадуць пад адмысловы інтэрнат кітайскім студэнтам. А беларускія студэнты атрымаюць забаўляльны цэнтр і каток:

«Каля інтэрнатаў ўжо будуецца спарткомплекс, інвестары выкупілі зямлю пад гандлёва-забаўляльны цэнтр, — заявілі „Комсомольской правде в Белоруссии“ ва УП „Мінскпраект“. — Яшчэ пабудуюць гаспадарчы блок, які будзе абслугоўваць вёску».

У мінулым годзе ў Беларусі навучалася каля 12 тыс. замежных студэнтаў, пераважна туркменаў і кітайцаў. Яны маюць права прэтэндаваць на месцы ў інтэрнатах у першую чаргу.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.058 seconds.