Студэнты будуць ездзіць за поўны кошт

Бясплатны праезд у грамадскім транспарце Мінска захаваецца толькі для школьнікаў. Студэнты будуць ездзіць за поўны кошт. Гэта яшчэ раз пацвердзілі сёння на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме дырэктар дзяржаўнай установы «Сталічны транспарт і сувязь» Валерый Шкуратаў і старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька. 

«У мінулым годзе, улічваючы няпростую эканамічную сітуацыю, мы прынялі рашэнне падтрымаць навучэнскую моладзь. Зараз эканамічнае становішча і ўзровень даходаў насельніцтва змяніліся», — растлумачыў Ладуцька.

Мікалай Ладуцька мяркуе, што ў сталіцы для маладых людзей існуе шмат магчымасцяў для падпрацоўкі ў вольны ад вучобы час. Ёсць вакансіі ў сферы паслуг, гасцінічнага бізнесу, высокіх тэхналогій, будаўніцтва і інш. «Неабходна стварыць умовы для працаўладкавання моладзі. Студэнцкія атрады не павінны скончыць працу 1 верасня, а працягваць сваю дзейнасць», - сказаў старшыня Мінгарвыканкама.

Бясплатны праезд у грамадскім транспарце Мінска для студэнтаў адмянілі з 1 ліпеня 2012 года

15:30, 27/08/2012 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0802 seconds.