Міністр адукацыі загаварыў пра змяншэнне колькасці бюджэтных месцаў у ВНУ

Міністр адукацыі Сяргей Маскевіч спасылаючыся на дэмаграфічную сітуацыю заявіў сёння, што колькасць бюджэтных месцаў у беларускіх вышэйшых навучальных установах можа быць зменшаная.

Паводле дадзеных Мінадукацыі ў 2010 годзе было 87 тыс. выпускнікоў школаў, у 2011-м — 75 тыс., а сёлета школы скончылі толькі 64 тысячы чалавек.

«Пры такім значным памяншэнні колкасці выпускнікоў прыём на бюджэт застаецца аднолькавым — у раёне 24 тыс. Між тым у наступным навучальным годзе ў Беларусі будзе толькі 60 тысяч выпускнікоў, далей — 54 тысячы,» — распавёў Маскевіч у часе онлайн-канферэнцыі на сайце БелТА.

«У гэтай сітуацыі мы будзем безумоўна, арыентавацца на патрэбы эканомікі, сацыяльнай сферы ў кадрах з вышэйшай адукацыяй. Калі не будзе неабходнасці ў тым, каб падтрымаць такую вялікую колькасць бюджэтных месцаў, то думаю, можна будзе зменшыць набор».

Беларускія ВНУ пачалі скарачаць планы набору ў 2011 годзе. Пераважна беларуская вышэйшая адукацыя з’яўляецца платнай. Студэнты, якія будуць адпрацоўваць сваю «бясплатную» адукацыю на размеркаванні складаюць цяпер каля трэці ад агульнай колькасці.
Гена Рэй 00:00, 15/08/2012 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0901 seconds.