Славацкія студэнты адмовіліся пераздаваць іспыт і вышлі на акцыі пратэсту

У Славакіі прайшлі студэнцкія акцыі пратэсту супраць рашэньня міністэрства адукацыі аб пераздачы іспыта. Міністэрства вырашыла, што больш 2,7 тысячаў студэнтаў павінныя прайсьці новы тэст у сувязі з тым, што некаторыя адукацыйныя ўстановы на іспыце выпадкова раздалі адказы разам з пытаньнямі.

Сотні чалавек у панядзелак выйшлі на вуліцы славацкага горада Жыліна і запатрабавалі адстаўкі міністра адукацыі, паведамляе Associated Press. Дзесяткі студэнтаў сабраліся таксама ў Братыславе перад будынкам міністэрства.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0571 seconds.