Фэстываль Povidlo пераносяць на тыдзень праз праблемы з пляцоўкай

Арганізатары фэстывалю Povidlo сёньня паведамілі, што імпрэза, якая мусіла пачацца ужо праз некалькі гадзінаў, не адбудзецца.

«Нас вельмі моцна падставіла ў апошні дзень адміністрацыя ГСАК «Лагойска», забралі ў нас раней дамоўленую пляцоўку і цяпер мы вымушаныя перанесьці наш фэстываль на тыдзень наперад у спарткомплекс «Сілічы», на 14 ліпеня», — распавёў Generation.by адзін з арганізатараў фэсту Юры Данскоў.

На новым месцы мерапрыемства плянуецца ў тым фармаце і тым жа складам, як і было заяўлена раней.

POVIDLO — гэта сумесь з плястычных тэатраў, капаэйры, трайбла, фаер-шоў у адным месцы. Мяшанка з этна трансу, чылаўту, драм-энд-басу дапаможа адарвацца па поўнай. На працягу ўсёй ночы арганізатары абяцаюць неверагодную атмасфэру свабоды і драйву.

За надвор'е, літасьцівасьць багоў, агонь у сэрцах ды іншыя атмасфэрныя складнікі адказваюць: Shaman Jungle (etno-trance), Art-project "?!" (Psi-chill), Metadub (dub),Первомир (instrum. psi-trance), Dzivasil (ethno-ambient), Red Catz, Reborn, Psher,Diese.Elle (Drum&Bass), Asmigurd (fire-show), Eye (theatre), Каракули (theatre), Axe Capoeira (бразыльскі танец-бойка), Fusion (tribal-clan) ды іншыя неспадзяванкі і цікавосткі.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0056 seconds.