25 красавіка адбудзецца акустычны канцэрт гурта Rahis

Шаноўнае спадарства! Увага! Тое, чаго вы так даўна чакалi, чаго так моцна прагнулi, тое, аб чым марылi i што бачылi ў мроях. Але аб чым баялiся сказаць услых... МЫ ЗРОБIМ ГЭТА РЭАЛЬНАСЦЮ! 25 красавiка, а 18 гадзiне - грандыёзная акустычная вечарына-вячэра гурта "RAHIS"!

Прыходзь зь сябрамi ў пiцэрыю "Казачны замак" па адрасе ВАРВАШЭНI 77, у раёне за "Белай вежай" (трамвайчыкi № 3,5). NB! Не блытайце з пiцэрыяй на праспекце каля Акадэмii Мастацтваў з такiм жа назовам!

Па пляне: сьпевы рахiсаўцау, каштаванне мясцовых пiцы i пiва (абавязкова i за свой кошт - гэта адзiная ўмова арэнды!) i вясёлы настрой. 

Абяцаецца Яўген Валошын i iншыя.

Узнiклi пытаньнi?
Тэлефануй: 7788277, 7607380

Ada 20:00, 19/04/2005 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0074 seconds.