Цяжкіх падлеткаў перавыхаваюць у стылі патрыятызму БРСМ
Каля 600 цяжкіх менскіх падлеткаў адправяць на лета ў профільныя абаронча-патрыятычныя лягеры, якія арганізуюцца на базе вайсковых частках з удзелам БРСМ.
Ці то БРСМ, ці то цяжкія падлеткі?
Як перадае БелТА, гэтым летам 600 навучэнцаў, якія стаяць на розных відах уліку, пабываюць у 18 профільных
БРСМ і спэцназ рыхтуюцца разам сачыць за парадкам. Фота minsk-brsm.by
Акрамя працы зь цяжкімі падлеткамі на базе вайсковых частак БРСМ рыхтуе чальцоў моладзевых атрадаў аховы правапарадку. Іх «байцы» праходзяць там зборы, на якіх вывучаюць некаторыя прыёмы рукапашнага бою, зборку і разборку АК-74 і пісталета Макарава. У час навучаньня ў БРСМаўцаў праходзяць заняткі пад назовам «Неспрыяльныя сытуацыі на маршруце патруляваньня і шляхі іх вырашэньня». На такіх зборах «заняткі са зброяй і падрыхтоўка па рукапашным баі чаргуюцца з мастацкімі конкурсамі».