Былы кіраўнік БРСМ трапіў у турму
Справа былога першага сакратара БРСМ і былога намесьніка старшыні Віцебскага аблвыканкама Леаніда Кавалёва разглядаецца ў Менскім гарадзкім судзе.
Фота news.vitebsk.cc
Гэтую інфармацыю TUT.by пацьвердзілі ў сталічным судзе. Судзьдзя, якая вядзе справу Кавалёва, катэгарычна адмовілася ад
Інфармацыя пра затрыманьне Леаніда Кавалёва за атрыманьне хабару ўпершыню зьявілася яшчэ летам 2011 года. Неўзабаве ён быў вызвалены ад пасады.
На пасадзе намесьніка віцебскага губэрнатара Кавалёў пасьпеў папрацаваць толькі паўтара года. Да гэтага ў 2009 годзе ён быў некалькі месяцаў у ролі намесьніка старшыні Віцебскага гарвыканкама, куды быў пераведзены з пасады кіраўніка ўпраўленьня справамі Менскага аблвыканкама.
У
Да гэтага за плячыма Кавалёва была праца старшынёй праўленьня калгаса імя Кірава Баранавіцкага раёну (1999–2003) і першым намесьнікам старшыні Брэсцкага райвыканкама (2004–2005).
Былы кіраўнік БРСМ мае адразу тры вышэйшыя адукацыі: ён навучаўся ў Гарадзенскім дзяржаўным сельскагаспадарчым інстытуце, Акадэміі кіраваньні пры прэзыдэнце, Берасьцейскім дзяржаўны тэхналягічным унівэрсытэце.