Агра-поп: беларуская эстрада ў стылі Шэпарда Фэры
Ужо амаль паўгады менчукі сустракаюць у горадзе дзёрзкія налепкі з пэрсанажамі беларускай эстрады, выкананыя ў стылі перадвыбарчых плякатаў Абамы. Гэтая сэрыя — чарговая акцыя беларускага вулічнага мастака Дрыма.
«Абраўшы гэтую вядомую тэхніку, вырашыў паказаць людзям сутнасьць беларускай эстрады. Пераслухоўваючы гіты выкармышаў Славянскага базару ды іншых "зорак", атрымалася сьцёбная сэрыя плякатаў селебрыці беларускай сцэны», — тлумачыць Dream акцыю ў сваім блогу.
Болей здымкаў у блогу Дрыма
Беларускі вулічны мастак Dream стаў вядомы пасьля публікацыі ў мінулым годзе на Generation.by яго сэрыі працаў «Выбітныя сыны Беларусі». З таго часу хлопец, захоўваючы ананімнасьць, засьвяціўся яшчэ ў многіх беларускіх ды замежных выданьнях: пра яго творчасьць рабілі сюжэты тэлеканалы ТВЦ і Белсат.