Прывiтаньне! Мяне клічуць Dream, я вулічны мастак

«Прывiтаньне! Мяне клічуць Dream, я вулічны мастак і хачу прадставіць вам сэрыю работ пад назвай «Выбітныя сыны Беларусі». Гэта стэнсілы і постэры, выкананыя на менскіх вуліцах у раёне ст.м.Першамайская і Пралетарская і ў г. Гродна», — такі мэйл мы атрымалі днямі. 

А ў адказ даслалі Дрыму яшчэ некалькі пытаньняў. Пра тое, адкуль ён такі ўзяўся, як захапіўся стрыт-артам, што перашкаджае вулічным мастакам, і чаму ў нас чыстыя вуліцы.

*** 

street-art in Minsk

Нарадзіла мамка

Ну як і ўсіх нарадзіла мамка. Вучыўся ў школе зь беларускай мовай выкладаньня. Там, дарэчы, добры выкладчык гісторыі быў. Малюю больш 4 год. Пабачыў фотаздымкі стэнсілаў у інтэрнэце і паспрабаваў сам зрабіць.

Робіш гэта ноччу і атрымоўваеш асалоду

Напачатку яны атрымоўваліся зусім каравымі, нават на нейкі час кінуў гэту справу. Стрыт-арт прыцягвае, бо гэта нешта такое забароненае, ты робіш гэта ноччу і атрымоўваеш асалоду ад небясьпекі, якая цябе чакае на вуліцы) На наступны дзень прыкольна праходзіць міма працы той, што рабіў уначы, і заадно бачыць рэакцыю мінакоў. Бывае, што фатаграфуюцца ці нешта паміж сабой абмяркоўваюць. Я проста на сёмым небе ад радасьці, калі сябры кажуць, што бачылі мой стэнсіл у горадзе. Цягам гэтых гадоў я маляваў на сацыяльную тэматыку (супраць наркотыкаў, алькаголю і інш.).

Штосьці канкрэтнае па белкультуры

Адным разам да мяне прыйшла ідэя зрабіць штосьці канкрэтнае па белкультуры, бо культура наша знаходзіцца вельмі ў дрэнным становішчы, каб гэта была вялікая сэрыя з мностваў трафарэтаў і постэраў. Так і пачаў маляваць князёў, а потым і пісьменьнікаў, музыкаў, асьветнікаў, мастакоў.

Вось вам і мэсыдж

Галоўнае, каб гэта было прыгожа і эстэтычна. Здаецца, атрымалася. Калі якасна зьвярнуць увагу. У сацыяльных сетках пісалі камэнтары «а дзе мэсыдж?». Ну добра, намаляваў Скарыну, і што з гэтага? А прыгадайце, як раней праспэкт называўся, а зараз як. А Быкаў, ну дык яго імя ня носіць вуліца ні ў адным зь беларускіх гарадоў. Вось вам і мэсыдж.

Руну на трафарэт Каліноўскага

Бадай, мае работы псавалі хуліганы «Дынама Менск», калі паставілі руну на трафарэт Каліноўскага, а збоку намалявалі дынамаўскае графіці.

Бачыць самабытнасьць

Беларускае вулічнае мастацтва адстае ад заходніх краін выключна па 2-х прычынах. Па-першае, у Беларусі складаней маляваць з-за проста вялізарнай колькасьці міліцыі і роты дворнікаў, якія проста маланкава рэагуюць на любыя малюнкі на сьценах. Па-другое, беларускія графіці-мастакі ня правільна выстаўляюць прыярытэты, гледзячы ў бок моды. А хацелася б бачыць самабытнасьць, каб зь іншых краін ведалі, што гэта менавіта беларускае графіці і беларускі стрыт-арт.

*** 

Фотаздымкі сваіх працаў Dream разьмяшчае ў блогу. Ніжэй некаторыя зь іх.

street-art in Minsk

street-art in Minsk

street-art in Minsk

street-art in Minsk


vojur 13:40, 05.07.2011 | Пакаленне Y |




Камэнтары праз FACEBOOK



 
In 0.0674 seconds.