1/3 новага альбому «Ляпіса Трубяцкога» будзе беларускамоўнай
А выйдзе ён яшчэ раней, чым паведамлялася днямі. Ужо ў аўтарак 1 траўня на сайце «Яндекс.Музыка» зьявіцца эксклюзіўны стрымінг.
З 1 па 5 траўня альбом можна будзе слухаць на Яндэксе, а 6 траўня зьявіцца магчымасьць афіцыйна спампаваць яго з сайту ThankYou.ru
«Першамай для нас выдатная дата для новага рэліза "Ляпісаў», - мяркуе прадусар гурта Яўген Калмыкоў. — Салідарнасьць працоўных для нас ня пусты гук і не прапагандыскі штамп. і мы вельмі спадзяемся, што наша новая пласьцінка падтрымае тых, хто змагаецца за праўду і справядлівасьць, дзе б яны не знаходзіліся.»
Па словах Сяргея Міхалка новы альбом Ляпісаў атрымаўся лютасным і жорсткім. У яго ўвайшлі 12 трэкаў, у тым ліку 4 беларускамоўных.
Вокладку для «Рабкора» стварыў вядомы менскі мастак-канцэптуаліст Уладзімір Цэсьлер.
Каментары праз FACEBOOK