Новы альбом «Ляпісаў» выйдзе праз 12 дзён
«Ляпіс Трубяцкой» радуе сёньня прыхільнікаў нечаканай навіной. Альбом «Рабкор», які раней чакаўся толькі ўвосені, будзе прэзэнтаваны ўжо 6 траўня.
Альбом «Рабкор» будзе прэзэнтаваны на сайце thankyou.ru, дзе кожны зможа спампаваць яго бясплатна, альбо ахвяраваўшы любую суму.
Якім будзе новы альбом і як ён нараджаўся, музыканты Ляпіса Трубяцкога распавялі ў відэа-анонсе «Рабкор. Начало».
Раней Сяргей Міхалок ужо распавядаў, што новая праца гурта будзе надзвычай актуальнай — «Ляпісы» будуць займацца фактычна журналістыкай з дапамогай музыкі, граючы песьні паводле самых гарачых падзеяў.
Каментары праз FACEBOOK