Анка Ўпала з прэзэнтацыяй сваёй першай кнігі

Прэзэнтацыя кнігі апавяданьняў і вершаў Анкі Ўпалы «Дрэва энталіпт» пачнецца 20 красавіка а 19-й у галерэі «Ў».


Анка Ўпала на дзявочым слэме ў канцы лютага 2012

У праграме:

  • Урачыстае адкрыцьцё дрэва: Алесь Пашкевіч і Барыс Пятровіч.
  • Выступ сябраў суполкі kvetki_doma: Алена Пятровіч і Алена Пятровіч.
  • Цудоўнае зьяўленьне Балахона Балахонавіча і Вавёрыцы.
  • Суровае рэзюмэ: Аксана Бязьлепкіна, Маргарыта Аляшкевіч.
  • Дыфузнае яднаньне аўтара з гледачамі.
  • Драма «Курукіца» (тэатральная пастаноўка). Ролі выконваюць: 
  • Курукіца: Юля Цімафеева
  • Дзед: Сяржук Мядзьведзеў
  • Апавядальнік: Павел Анціпаў
  • Soundtrack: Уладзімір Лянкевіч
  • Аўтограф-сэсія аўтара.

Гэта першая кніга ў сэрыі «Пункт адліку», запачаткаванай Саюзам беларускіх пісьменьнікаў для маладых аўтараў.


Кніга ілюстраваная. Малюнкі і фота для вокладкі зрабіла мастак Натальля Зямчонак.

Аматараў сучаснай беларускай літаратуры ў кнізе чакае сустрэча з добра вядомымі героямі: Курукіцай і Жэншчынай зь вядром на галаве, Вавёрыцай і Балахонам Балахонавічам, голасам першай Менскай птушкафабрыкі ды іншымі дзіўнымі пэрсанажамі.

17:00, 12/04/2012 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0614 seconds.