Беларуская моладзь па-ранейшаму хоча працаваць эканамістамі
Трэцяя частка ўсіх абітурыентаў Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту марыць працаваць юрыстамі альбо эканамістамі. Пры гэтым за апошнія тры гады 41 чалавек быў пазбаўлены права навучацца на найбольш прэстыжных спэцыяльнасьцях унівэрсытэту з-за адмовы камісій выдаць рэкамэндацыю на паступленьне па выніках сумоўя.
У новым будынку факультэту міжнародных адносінаў мараць вучыцца як заўжды шмат абітурыентаў. Нягледзячы на вялікія кошты
Нягледзячы на агульны трэнд на скарачэньне колькасьці абітурыентаў, паступіць на самыя дарагія спэцыяльнасьці імкнецца найбольшая доля выпускнікоў школаў. Аб гэтым кажуць вынікі апытаньня, праведзенага сярод 2 220 сёлетніх абітурыентаў у БДУ. Лічбы публікуе Interfax.by са спасылкай на
У прыватнасьці, маладзейшыя прадстаўнікі беларускага пакаленьня Y пасьля сканчэньня ўнівэрсытэту хацелі б працаваць эканамістамі і юрыстамі (31.2% апытаных), дактарамі (10.3%), а таксама ў сфэры інфармацыйных тэхналёгій (9,9%).
Праўда, шанцаў трапіць на бюджэтныя аддзяленьні ў гэтых маладых людзей будзе зусім няшмат. Міністар адукацыі Сяргей Маскевіч ужо заявіў аб тым, што набор на бюджэт па эканамічных і юрыдычных спэцыяльнасьцях сёлета будзе скарочаны на 10%.
Пры гэтым Мінадукацыі «ня будзе рэгуляваць кошт навучаньня» на гэтых спэцыяльнасьцях. Гэтым зоймецца рынак, што можа прывесьці да двухразовага росту кошту навучаньня па найбольш прэстыжных спэцыяльнасьцях.
41 чалавек не змаглі паступіць, бо не спадабаліся камісіі
Сёлета колькасьць абітурыентаў скарачаецца па ўсіх накірунках. У тым жа БДУ на
Але і тут правазнаўства і эканоміка — і лідэрах па колькасьці заявак абітурыентаў. Моцна скарацілася (на траціну) колькасьць жадаючых стаць журналістамі. А вось міжнародныя адносіны застаецца стабільна папулярным — колькасьць абітурыентаў у параўнаньні з 2011 годам па гэтым спэцыяльнасьцям амаль не зьмянілася.
Абсалютная большасьць жадаючых стаць студэнтамі ўсё ж праходзіць сумоўі ў камісіях. Адмовы атрымліваюць менш за адсотак абітурыентаў: з моманту ўвядзеньня практыкі арганізацыі такіх сумоўяў камісіям у БДУ «не спадабаўся» 41 абітурыент з больш як 10 тысячаў. Але для іх шлях на юрыдычныя, эканамічныя, мытныя і некаторыя іншыя спэцыяльнасьці аказаўся зачыненым. Прынамсі, на год.