Вася Абломаў — герой расейскай музычнай палітсцэны
Калі б у Расеі існавалі ўласныя чорныя сьпісы забароненых музыкаў, ціхі інтэлігент Вася Абломаў, аўтарытэтны як на зоне, гэтак і сярод расейскіх лібэралаў, стаў бы адным зь першых кандыдатаў на тое, каб трапіць у іх. Музыка яшчэ раз даказаў тое, прыехаўшы ў Беларусь і вывучыўшы тут адно-адзінае словазлучэньне па-беларуску. Затое якое! Вася Абломаў вярнуўся ў Маскву, паўтараючы «Жыве Беларусь».
Фішка ў тым, што Вася Абломаў далёка не Абломаў — за гэтым прасьцяцкім псэўданімчыкам хаваецца сур’ёзны «ўдарнік» расейскай музідустрыі Васіль Ганчароў, які да свайго нечаканага ўзьлёту ў 26 гадоў пасьпеў папрацаваць зь дзесяткам вядомых і ня вельмі музыкаў, нават запісаць два альбомы з шырокавядомай у вузкіх колах групай «Чебоза». Цяпер ён сьпявае разам з Сабчак і Парфёнавым, выступае на апазыцыйных мітынгах у Маскве і жыве жыцьцём незабароненага расейскага Лявона Вольскага, які замест бясконцых зачыненых дзьвярэй канцэртных пляцовак атрымлівае ад саміх жа ўладаў запрашэньні выступіць на сьвятах правінцыйных сібірскіх гарадкоў.
Менск — не Эўропа
Ганчароў у крутняцкім чорным паліто, стомлены пасьля туру па Далёкім Усходзе Расеі, перад канцэртам у Re:public разважае аб Менску і Беларусі: «Да ні фіга Менск не Эўропа: кожны чалавек, які быў у Эўропе, зразумее, што я маю на ўвазе. Чысты, ахайны, але не эўрапейскі».
Але пра Беларусь вэтэран няўдалай пакуль расейскай «белай рэвалюцыі» «амаль нічога ня ведае». «Чуў толькі пра тое, што ў вас быў дзьвіжняк, калі людзі выходзілі на плошчы, у вас былі маўклівыя стаяньні ў мінулым годзе. Тады людзей проста на вуліцах хапала міліцыя: усіх, хто быў сераду ў цэнтры гораду».
З таго часу, як Вася стаў Абломавым, выкінуўшы ў Інтэрнэт свой цяпер ужо няўміручы сьцёб з постсавецкай музычнай рэчаіснасьці «Еду в Магадан», музыка амаль не зьмяніўся. Толькі позірк стаў больш упэўненым, а песьні — яшчэ болей палітызаванымі.
З дэбіламі не кантактую
Хаця тая самая «Еду в Магадан» зусім не здавалася знакам нараджэньня новага Noize MC. Але пасьля таго, як за першы тыдзень кліп на яе на YouTube сабраў за 100 тысячаў праглядаў, а яе аўтар стаў пастаянным госьцем Першага і іншых фэдэральных расейскіх каналаў, Васіль Ганчароў на доўгія гады замацаваў за сабой мянушку «таго, хто напісаў «Еду в Магадан», а таксама любоў кантынгенту Радыё Шансон. Альбо калі карыстацца глясарыям Васі, прыкладна 99% жыхароў Расеі.
Пры гэтым з апошнімі
Ганчароў-Абломаў спрабуе мець як мага менш агульнага: «Я стараюся ня мець зносінаў з дэбіламі, — кажа Вася Абломаў. — Як любы нармальны чалавек, я імкнуся абмежаваць свае кантакты зь імі».
Яшчэ год таму тое ня надта атрымлівалася. На яго канцэрты заходзіла публіка, што чакала пабачыць «лысага і тлустага зэка», але ніяк ня хлопца зь дзьвюма вышэйшымі адукацыямі, ня лічачы музычнай, «незадаволенага тым, што адбываецца ў краіне». Зрэшты, за апошні час Васіны стэрэатыпы пра расейцаў «толькі замацаваліся»:
«Я не хачу нікога вучыць, навязваць сваю кропку гледжаньня, карыць людзей за тое, што яны не такія, якімі я іх бачу. Але за апошнія гады я пабачыў, што нармальных, адэкватных людзей, якія жадаюць жыць
па-чалавечы ў Расеі, аказалася болей, чым я думаў. Пацьверджаньнем гэтаму былі мітынгі [у Маскве] на Сахарава і на Балотнай, калі людзі проста выйшлі адстойваць свае грамадзянскія правы. І я таксама выйшаў».
У той пэрыяд Вася трапіў у самы вір падзей шматлікіх маскоўскіх «плошчаў»: ён стаў сьпікерам на адной зь іх, а за некалькі дзён да прэзыдэнцкіх выбараў запісаў дуэт зь іконай расейскага тэлебачаньня Парфёнавым і галоўнай расейскай глямуршчыцай Сабчак. Наступны пасьля выбараў вечар Абломаў правёў за сцэнай ужо культавага на той момант праекту лібэральнай радыёстанцыі «Эхо Москвы» «Грамадзянін паэт» зь іншай
Але мітынгі, урэшце рэшт, аказваюцца «лайном». Вечная толькі творчасьць, няхай яна і на тую ж тэму, што і мітынгі. Выступ Абломава ў Менску прыцягвае прыкладна такую ж публіку, якая б выйшла на пратысты паслухаць беларускіх Парфёнава і, можа быць, Сабчак, калі б такія былі. А пакуль выкладчыкі ЭГУ, бамонд галерэі «Ў» ды масьцітыя
Адчуваецца, што Васіль цалкам прасякнуты духам пратэсту. Парадаксальным чынам атрымліваецца, што адзіным выразам
І ўсё ж Вася Абломаў — выключна расейская гісторыя з тамтэйшымі фішкамі і няшчасьцямі, троху блізкімі і зразумелымі беларусу, але разам з гэтым далёкімі. Мабыць таму хлопец пакуль і застаўся без чаканай увагі ў Менску.