Вася Абломаў у Менску пакажа рэцэпт папулярнасьці на ўсход ад Магілёва
Лідар тыповай шэрай рускай брыт-поп групы раптам напісаў песьню, якую слухаюць мільёны. Яна гучыць на ТВ, з айфонаў хіпстэраў ды мабілаў браткоў. Рэцэпт папулярнасьці аказаўся няхітрым. Варта было дадаць у тэкст слова «Магадан» і трошку адпаведнай музычнай атрыбутыкі.
Усе задаволеныя: хіпстэры захапляюцца модным сьцёбам з сваёй Рашкі, а браткі хорам равуць «Еду в Магадан».
Анімацыйны кліп на песьню «Магадан» зьявіўся два гады таму і цяпер падбіраецца да 3 млн праглядаў на Youtube. Рэзананс ад яго хутка выйшаў за межы Сеціва. Цімур Бекмамбетаў зрабіў «Магадан» саўндтрэкам да навагодняй камэдыі, а аўтар песьні Вася Абломаў атрымаў тое, пра што сьцябаўся — прэмію «Песьня Года 2010» на Першым канале расейскага тэлебачаньня.
«Вася Обломов» — праект лідара расейскага брыт-поп гурта «Чебоза», які існуе шмат гадоў, але не дасягнуў шырогай вядомасьці. Васіль Ганчароў (стваральнік Васі Обломова) пасьпеў за гэты час папрацаваць зь вядомымі музыкамі кшталту Бутусава, Сяргея Галаніна ды Міхаіла Баярскага.
Пасьля посьпеху песьні «Магадан» Вася Абломаў запісаў альбом «Повести и рассказы», у якім працягнуў сьцёб з будзёнай брутальнасьці жыцьця ў Расейскай Фэдэрацыі. У Сеціве грымяць яшчэ некалькі відэа ад Васі Абломава. Апошняя сацыяльная калявыбарная актыўнасьць працягнула хвалю цікаўнасьць да Васі Абломава зь яго трэкам «Письмо счастья» Ўладзіміру Пуціну.
Альбом і ўсе кліпы Васі Абломава даступныя на яго сайце www.vasyaoblomov.ru.
У Менску Васю Абломава можна будзе паслухаць 6 красавіка ў клюбе Re:public
Кошт пытаньня: 100 000 — першая сотня (толькі ў ГЦ Купалаўскі!), 120000 — астатнія квіткі, 180000 — месца за столікам (толькі ў ГЦ Купалаўскі!).
Кропкі продажаў: ГЦ Купалаўскі, пав. 19 (час працы: 11.00-19.00, выхадны — панядзелак); ГЦ Рыга, пав. 18 (час працы: 10.00-20.00, без выхадных); Каса клюба; Падземны пераход на Плошчы Якуба Коласа (час працы: 12.00-18.00); Падземны пераход ГУМ-Макдональдс (каса Купалаўскага тэатра).
Інфалінія агенцыі Wake Up!, якая арганізуе канцэрт: +375 29 570 38 59, +375 29 769 42 04, +375 29 650 55 62.