У Менску прэзэнтуюць кнігу беларускага мастака-эмігранта Кашкурэвіча

У межах праекту «Арт-рэпатрыяцыя: беларускія нямецкія мастакі» адбудзецца прэзэнтацыя кнігі аўтабіяграфічнай прозы вядомага беларускага мастака Ігара Кашкурэвіча, прадстаўніка беларускага нефармальнага мастацтва 80-х гг. ХХ стагодзьдзя.

У кнігу «Ігар Кашкурэвіч. ART REPATRIATIO» увайшлі тэксты аўтабіяграфічнай прозы аўтара, занатоўкі да акцыяў, вытрымкі з кнігі водгукаў на выставу «Фрагмэнт-падзея-87», якая была адной зь першых нефармальных выставаў 80-х і выклікала гістэрыю ў афіцыйным друку і ў партыйных колах, адказных за культуру.

У час імпрэзы, якая пройдзе з удзелам аўтара, будзе дэманстравацца відэа, артэфакты і выстава архіўнай фатаграфіі (аўтар У. Парфянок), а таксама адбудзецца пэрформанс.

Мерапрыемства праводзіцца ў межах праекту «Цэнтар кампэтэнцый для мэнэджэраў у сфэры культуры ў краінах Усходняй Эўропы і Цэнтральнай Азіі ў 2009—2011 гг.», праект ініцыятывы «Культура і разьвіцьцё» Інстытута імя Гётэ.

У межах праекту «Арт-рэпатрыяцыя: беларускія нямецкія мастакі» ў Менску ўжо быў прэзэнтаваны фільм Ягора Сурскага «Арт-рэпатрыяцыя»

Мастакі-эмігранты ня бачаць сябе ў Беларусі

Дзе: 4 красавіка (серада) 2012 г. а 19 гадзіне.

Калі: Беларускі саюз дызайнэраў, вул. Брылеўская, 14 (уваход са двара).

Уваход вольны

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0544 seconds.