У КДБ па разьмеркаваньні

Супрацоўнікі КГБ запрашаюць сябраў моладзевага руху "Лімон" працаўладкавацца па разьмеркаваньні да сябе.

21 сакавіка студэнта пятага курса БелДУТа і прадстаўніка "Лімону" Рамана Аляніка чалавек у цывільным запрасіў на працу ў ворганы. Не дэманструючы свайго пасьведчаньня, супрацоўнік КГБ выказаў надзею, што "Лімонам" падабаецца апэратыўная праца. А паколькі набліжаецца прымусовае разьмеркаваньне, то такое працаўладкаваньне было б вельмі карысным.

На думку Рамана Аляніка, "такія дзеяньні з боку людзей у цывільным кажуць пра першыя крокі да супрацоўніцтва зь "Лімонам". Нарэшцэ, КГБ усьвядоміла, што мы ня ворагі", - паведамляе ініцыятыва "Гарт".

Раман Алянік спадзяецца ўбачыцца з новымі калегамі на мітынгу 1 красавіка ў падтрымку прэзыдэнта.

18:39, 21/03/2005 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0583 seconds.