У межах «дэКаГэБізацыі» СБУ вывела з украінскіх ВНУ сваіх супрацоўнікаў

Служба Бясьпекі Ўкраіны (нашчадак савецкага КГБ) вывела ўсіх сваіх супрацоўнікаў з вышэйшых навучальных установаў. Адбылося гэта толькі цяпер — болей чым праз 4 гады пасьля «Аранжавай рэвалюцыі».

«СБУ адклікала ўсіх супрацоўнікаў з усіх вышэйшых навучальных установаў. Работа пад так званымі пасадамі прыкрыцьця ў украінскіх вышэйшых установах непатрэбная СБУ», — цытуе «Українська правда» кіраўніка СБУ Валянціна Налівайчанку.

Паводле яго словаў такія дзеяньні ладзяцца СБУ ў межах праграмы «дэкагэбізацыі» Службы Бясьпекі.

«Цікаво, а що вони там досі робили?!» — камэнтуюць чытачы УП гэту навіну. Аднак пра тое кіраўнік СБУ, на жаль, не распавёў.

vojur 19:18, 12/03/2009 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0569 seconds.