Гомельскі студэнт прызнаўся, што быў завэрбаваны КДБ

Гомельскі студэнт, які зараз навучаецца ў Польшчы па праграме Каліноўскага, прызнаўся ўчора ў сваім блогу, што амаль год супрацоўнічаў зь беларускімі спэцслужбамі. Інтэрвію з Уладам Міхайлавым выйшла сёньня ў польскай газэце “Tygodnik powszechny”. 

Інтэрвію з Уладам Міхайлавым выйшла сёньня ў польскай газэце

20-ці гадовы аўтар сайта studgomel.com прызнаецца, што быў завэрбаваны ў пачатку 2006-га года і гэтаму папярэднічалі некалькі месяцаў кантактаў з КДБ. Ён піша, што спыніў працу на беларускія спэцслужбы яшчэ ў лістападзе 2006 году. Але прызнацца вырашыў толькі зараз, бо знайшоў магчымасьць распавесьці пра свае дзеяньні польскім мэдыям.

Міхайлаў выбачаецца перад сваімі калегамі з Гомеля, студэнтамі праграмы Каліноўскага і фрэндамі ў Livejournal. Выказвае спадзяваньне, што нікому не нашкодзіў, але адзначае, што “дыктатура прадугледжвае ахвяры”. 

Гомельскія знаёмыя Улада гавораць, што даўна здагадваліся пра яго дзейнасьць. І лічаць, што яго прызнаньне накіраванае на тое, каб мець магчымасьць атрымаць палітычны прытулак у Польшчы.

Уні Вера 12:33, 22/01/2007 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0589 seconds.