У Сеціве зьявіліся фота ню зь менскага мэтро

Падзея, што адбылася роўна месяц таму, абмяркоўвалася ці ня ўсім байнэтам. Студэнтка аднаго з гуманітарных факультэтаў БДУ фатаграфавалася топлес у вагоне мэтро. Праўда, нядоўга. Ня гледзячы на тое, што гэта быў апошні цягнік, нехта выклікаў міліцыю, і фатографа з студэнткай затрымалі. Цяпер здымкі з таго вагону фатограф апублікаваў у сваім блогу.

Фота з таго з працэсу здымак абляцела сацыяльныя сеткі, і нават сайт мінгарвыканкаму, літаральна за ноч. А на раніцу суд Першамайскага раёну прызначыў дзяўчыне штраф 70 тысяч рублёў за «дробнае хуліганства».

Цяпер, роўна празь месяц, фатограф Алекс Волат апублікаваў фотапраект «Social nude» з 22 здымкаў у сваім блогу, адзначыўшы сьмеласьць мадэлі і падзякаваўшы сябрам, што страхавалі яго ў тую ноч. 

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0615 seconds.