Тысяча студэнтаў запатрабавала ад ўладаў кампэнсацыі за здымнае жыльлё
Каля тысячы подпісаў сабралі берасьцейскія студэнты пад зваротам да мясцовых уладаў з патрабаваньнем кампэнсаваць здымнае жыльлё тым, каму не хапіла месца ў інтэрнатах.
Праблема адсутнасьці месцаў у студэнцкіх інтэрнэтах актуальная для ўсёй Беларусі. Але толькі берасьцейскія студэнты пакуль вырашылі запатрабаваць ад уладаў калі не знайсьці ім пакоі для жыцьця, то хаця б кампэнсаваць здымнае.
Як піша spring96.org, студэнты склалі зварот да ўладаў з патрабаваньнем выдаць кампэнсацыі ў 70 тысячаў у месяц, на якую яны маюць права ў адпаведнасьці з пастановай беларускага ўраду.
Паводле студэнтаў,
Па ўсёй Беларусі гэту кампэнсацыю атрымліваюць адзінкі. За месяц дзеяньня новых правілаў па суму 105 тысячаў рублёў у месяц (у Менску яна троху вышэйшая, чым у рэгіёнах) у БДУ зьвярнулася толькі адна студэнтка, а Баранавічах — тры.
З 1 красавіка кампэнсацыя за здымнае жытло вырасьце да 300 тысячаў рублёў у сталіцы і 200 тысячаў у рэгіёнах.
Берасьце вядомае сваёй традыцыяй збору подпісаў. Цяпер акрамя бяздомных студэнты подпісы там яшчэ зьбіраюць футбольныя балельшчыкі, а нядаўна за гэтым заняткам былі заўважаныя раварысты, студэнты, пазбаўленыя ільготаў на праезд, і іншыя катэгорыі.