У новым кліпе Міхалок зьняўся з БЧБ і Пагоняй
Выйшаў новы кліп «Ляпіса Трубяцкога» на песьню «Ня быць скотам» паводле верша Янкі Купалы. У ім музыкі, апранутыя ў беларускія вышыванкі, сьпяваюць на фоне вялізнага бел-чырвона-белага сьцягу з Пагоняй.
Сяргей Міхалок пры Пагоні
Такога Міхалка мы яшчэ ня бачылі: у кашулі
У кліпе паказаныя беларусы мінулага стагодзьдзя: прыгожыя дзяўчыны з калосьсем у руках, суворыя барадатыя мужыкі зь небясьпечным, як цяпер сказалі б, выразам твару, пралетарыі з гіпэрбалізаванымі гаечным ключамі. Усё гэта нанізваецца на маршавую «Ня быць скотам» на верш Янкі Купалы «Хто ты гэткi?», напісаны больш за стагодзьдзе таму.
«Мяне ўразіла, што верш, які быў напісаны шмат гадоў таму і зьяўляўся тады злабадзённым і зфакусаваным на рэальным жыцьці, і сёньня гучыць вельмі актуальна, — кажа лідэр „Ляпісаў“ Сяргей Міхалок. — Пацешна, што Купала можа падказаць усім беларусам, што рабіць і як жыць тут і цяпер — прычым лепш, чым любыя прамовы сучасных палітыкаў».
А жыць трэба проста: не
Сонца ў міхалкоўскім ваконцы
Кліп быццам вянчае чарговы міхалкоўскі цыкл, што пачаўся ў сьнежні мінулага году з «Грай», працягнуўся скандальнымі інтэрвію пасьля забароны беларускага туру «Ляпіса Трубяцкога» і выкрышталізаваўся ў скрайнюю радыкаліцыю пазыцыі музыкі адносна беларускай рэчаіснасьці, якая вылілася ў позву з нагоды яшчэ не распачатай крымінальнай справы за абразу прэзыдэнта.
Гэтым відэа музыка яшчэ і «быццам намякае»: «голымі рукамі ня возьмеце!» Тым лепей: гэта значыць, самае цікавае яшчэ наперадзе.
Кліп рэкамэндуецца для сямейнага прагляду перад сном штодня дзеля ўзьняцьця духу і прасьвятленьня розуму.