Студэнты перапішуць крымінальны кодэкс Грузіі
Дзяржава прапанавала студэнтам юрыдычных спэцыяльнасьцей далучыцца да перапісваньня Крымінальнага кодэксу Грузіі. Мінюст абяцае ўлічваць меркаваньне лепшых зь іх пры стварэньні новага заканадаўства.
«Па рашэньні міністэрства юстыцыі студэнтам юрыдычных факультэтаў усіх ВНУ Грузіі будзе прадастаўлена магчымасьць падключыцца да працэсу паляпшэньня Крымінальнага кодэксу», — паведаміла
прэс-служба Міністэрства юстыцыі Грузіі.
У прыватнасьці, 50 студэнтаў з шасьці унівэрсытэтаў разьмяркуюць па працоўных групах, і разам з прадстаўнікамі Міністэрства юстыцыі будуць працаваць над КК. Яны змогуць выказаць сваё меркаваньне, заўвагі і прапановы, якія будуць улічаныя ў заканадаўчай базе краіны.
Міністэрства юстыцыі Грузіі працуе над паляпшэньнем Крымінальнага кодэкса з пачатку года. Праз стварэньне новага Кодэксу ўлады Грузіі спрабуюць адэкватна ўлічыць сучасныя злачынствы і пазбавіцца ад усіх неадкладнасьцяў.
Цяперашні міністар юстыцыі гэтай краіны Зураб Адэішвілі перастаў быць студэнтам толькі 11 гадоў таму. Ён скончыў каралеўскі ўнівэрсытэт у Гроненгене.